Воблачна і да +9°С прагназуюць сёння ў Брагіне

Грамадства

Да 10 градусаў цяпла і месцамі дажджы чакаюцца сёння ў Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Надвор’е будуць вызначаць атмасферныя франты і халодная няўстойлівая паветраная маса. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Вецер пераменных напрамкаў умераны.

Тэмпература паветра ў Брагіне складзе плюс 6-9 градусаў.

Фота з архіва рэдакцыі