Галоўнае свята краіны. Шэсце працоўных калектываў адкрыла святкаванне Дня Незалежнасці ў Брагіне

Важнае Грамадства

Урачыстасці з нагоды Дня Незалежнасці праходзілі ў Брагіне каля помніка воінам-вызваліцелям. Сюды накіраваліся калоны працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Песня ў выкананні Вячаслава Гаршкова “Журавы” ў суправаджэнні танцавальнага калектыву прымушае людзей задумацца. Калоны замаўкаюць.