Падрыхтоўка да новага навучальнага года для дзяцей – вельмі радасны і прыемны момант. Звычайна ў гэты час у гардэробах хлопчыкаў і дзяўчынак з’яўляецца шмат прыгожых і жаданых рэчаў. І каб іх набыць, нават ўпрошваць маму з татам не патрэбна.
Але як быць тым, хто пазбаўлены бацькоўскага клопату? Напрыклад, выхаванцам Асарэвіцкага дзіцячага сацыяльнага прытулку? Не хвалюйцеся, без абновак яны не засталіся. Так, 1 верасня ад дабрачыннай арганізацыі “Лепшы шлях”, якую ўзначальвае Юрый Куніцкі, дзеці атрымалі новы абутак, а таксама канцылярскія прыналежнасці.