78 гадоў аддзяляе нас ад пераможнага мая 1945 года. Але памяць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра людзей, якія вынеслі на сваіх плячах усе выпрабаванні ліхалецця, а потым аднавілі краіну з руін, будзе жыць вечна. І колькі б гадоў ні прайшло, мы заўсёды будзем памятаць пра подзвіг нашага народа, дзякуючы якому сёння жывём пад мірным небам, выхоўваем дзяцей, радуемся вясне.
Бясстрашна змагаліся з нямецка-фашысцкімі акупантамі і нашы землякі, ураджэнцы Брагіншчыны, якія ўнеслі важкі ўклад у Перамогу. Трое з іх удастоены звання Героя Савецкага Саюза: Пётр Жукаў, Сяргей Мацапура і Павел Шпетны. Мы пра гэта памятаем.
Паважаныя ветэраны, працаўнікі тылу! Вялікі дзякуй за вашу мужнасць, адвагу і стойкасць, патрыятызм і адданасць роднай зямлі, свайму народу. Ад усёй душы жадаем вам добрага здароўя і энергіі на доўгія гады, увагі родных і блізкіх!
Паважаныя землякі! Няхай Перамога і памяць пра яе будуць заўсёды з намі – у сэрцах, у добрых пачынаннях, у штодзённым клопаце аб старэйшым пакаленні. Моцнага вам здароўя, міру і дабрабыту!
Сяргей КАРПЕНКА,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў