Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя землякі! Віншуем вас з днём вызвалення Камарына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Галоўнае Грамадства

Дата 23 верасня 1943 года ўвайшла ў гісторыю Айчыны як пачатак вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта свята нашай малой радзімы, якое асабліва дарагое тым, хто тут нарадзіўся, вырас, жыве і працуе. Яно аб’ядноўвае ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю свайго краю, і з’яўляецца ўвасабленнем мужнасці, стойкасці, гераізму нашых  салдат.

Подзвіг воінаў-вызваліцеляў, абаронцаў роднай зямлі – духоўная святыня, маральная аснова выхавання падрастаючага пакалення. Памяць аб тых, хто аддаў жыццё за вызваленне нашага краю, назаўсёды застанецца ў сэрцах нашчадкаў.

Дзякуй усім, хто абараняў народ ад фашысцкага гнёту, аднаўляў народную гаспадарку пасля вайны, з гонарам працягвае слаўныя традыцыі ваеннага пакалення, прымнажае славу роднага краю, захоўвае гістарычную спадчыну.

Ад душы жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, міру і згоды, дабра і спакою. Новых поспехаў у стваральнай працы, аптымізму і цудоўнага святочнага настрою!

Сяргей КАРПЕНКА,

старшыня раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,

старшыня раённага Савета дэпутатаў