Па старадаўняй беларускай традыцыі гасцей сустрэлі хлебам-соллю.
Для іх таксама правялі невялікую экскурсію па Алеі Славы і Алеі Памяці, расказалі аб гісторыі ўзнікнення знакавых для брагінчан месцаў.
Нагадаем, Тыдзень беларуска-японскай дружбы праходзіць па ініцыятыве Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і пасольства нашай краіны ў Японіі, а таксама пры падтрымцы беларускіх Міністэрства культуры і Міністэрства замежных спраў, Гомельскага аблвыканкама, Брагінскага райвыканкама і інш.
Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК