РЭПЕТЫЦЫЯ ПЕРАД СТАРТАМ

Сельская гаспадарка

На Брагіншчыне стартавала ўборачная кампанія сёлетняга года. Механізатары прыступілі да абмалоту насеннікаў шматгадовых траў.


Лічаныя тыдні засталіся да пачатку ўборкі зерневых і зернебабовых. А пакуль даспявае хлебны колас, камбайны апрабоўваюцца на палях, дзе ўжо паспела яжа зборная. Па словах галоўнага агранома ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання П.І. Бухаўца, усяго пад насеннікі шматгадовых траў сёлета адведзена 542 гектары, з якіх 290 — злакавых. Неабходна таксама ўбраць 160 гектараў цімафееўкі лугавой, 258 – бабовых. Пад  яжу  зборную адведзена 130 гектараў: у КСУП “Малажынскі” – 80 га, імя Жукава – 30 і “Саўгас “Камарынскі” – 20. У нядзелю механізатары гэтых гаспадарак прыступілі да абмалоту гэтай культуры. На 28 чэрвеня ў КСУП “Малажынскі” ўбралі 20 гектараў, намалацілі 6 тон  насення. У сувязі з сухім надвор’ем яно не патрабуе дапрацоўкі. Плануюць рэалізаваць у КСУП  “Насенне траў”.


Наперадзе — уборка азімага рапсу. А там – жніво, якое завершыць працу вяскоўцаў на хлебнай ніве. Работа на рапсавым і травяным полі – сур’ёзнае выпрабаванне для зернеўборачных камбайнаў, генеральная рэпетыцыя перад стартам.


Як адзначыў галоўны інжынер райсельгасхарчу М.У. Свірыдзенка, на хлебнае поле выйдуць і новыя, і старыя камбайны. Сёлета па лізінгу атрымалі па аднаму зернеўборачнаму камбайну КЗС-1218 КСУП “Чамярыскі” і “Малажынскі”. Новы “Лексион-580” будзе працаваць на палях “Брагінскага”. Да жніва атрымаюць КЗС-10 сельгаспрадпрыемства “Брагінка”, КЗС-1218 — імя Жукава.


Асаблівую ўвагу неабходна ўдзяліць зернесушыльнай гаспадарцы, бо менавіта ад сушкі залежыць і тэмп, і якасць жніва. Да пачатку ўборачнай у КСУП імя Жукава ўвядуць у строй новы комплекс КЗСВ-40.


На 10 ліпеня згодна з даведзеным вобласцю заданнем гатоўнасць камбайнаў і сушыльнай гаспадаркі павінна скласці 100%.


Т. ЦІШКЕВІЧ