На чарговай сесіі Брагінскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, якая адбылася 18 сакавіка, дэпутаты заслухалі справаздачу аб рабоце раённага выканаўчага камітэта ў 2020-м годзе.
З дакладамі выступілі намеснікі старшыні райвыканкама Пётр Раманюк, Іна Міхаленка, Юрый Лук’яненка, упраўляючы справамі Сяргей Прыходзька, намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Кавалёк. Абагуліў сказанае старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан. Ён адзначыў, што ў мінулым годзе ў многіх галінах назіралася станоўчая дынаміка. Брагінскі раён увайшоў у тройку лепшых у вобласці, якія выканалі найбольшую колькасць прагнозных паказчыкаў. Такая тэндэнцыя захоўваецца з 2016 года.
Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК