Хвілінай маўчання брагінчане ўшанавалі памяць аб загінуўшых

Грамадства

22 iuynay-1

Мітынг, прымеркаваны да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, адбыўся сёння каля помніка ахвярам фашызму ў Брагіне.

Да яго прыйшлі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна і працоўных калектываў, а таксама вернікі храма Свяціцеля Мікалая разам з настаяцелем айцом Ігарам, якія ў журботным маўчанні схілілі галовы ў знак памяці аб загінуўшых.

22 iuynay-322 iuynay-2

73 гады назад адбылася велізарная трагедыя, у выніку якой наша краіна страціла кожнага трэцяга жыхара. Падчас вайны людзям прыйшлося прайсці праз неймаверныя выпрабаванні, але яны працягвалі змагацца супраць жорсткага ворага і перамаглі.

22 iuynay-422 iuynay-5

Мы заўсёды будзем памятаць дату 22 чэрвеня 1941 года. Яна дапамагае ўсім нам усвядоміць каштоўнасць чалавечага жыцця, прымушае берагчы мір.

22 iuynay-6