Ён прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, які святкуецца 21 лютага.
У Год народнага адзінства, як адзначаюць арганізатары, забеспячэнне паспяховага ўжытку беларускай мовы як дзяржаўнай і мовы тытульнай нацыі набывае асаблівае значэнне. У акадэмічным інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа маецца для гэтага неабходная база. І менавіта гэта ўстанова ажыццяўляе каардынацыю і правядзенне сістэмных даследванняў у галіне беларускага мовазнаўства.
Запланаваны шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку круглыя сталы і прэзентацыі. Так, 15 лютага ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа пройдзе круглы стол, прысвечаны 160-годдзю з дня нараджэння акадэміка Яўфімія Карскага і 100-годдзю Інбелкульта.
19 лютага тут жа ў 13.00 адбудзецца рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове. Жадаючыя прыняць удзел могуць і ў анлайн-фармаце. Для гэтага трэба прайсці рэгістрацыю (запоўніць Google-форму). А ў Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа НАН Беларусі пройдзе прэзентацыя дакументальнага фільма “Гаворкі Беларусі” пра дыялектныя групы гаворак беларускай мовы і іх вызначальныя асаблівасці. І гэта далёка не поўны пералік мерапрыемстваў, прысвечаных роднай мове.
Источник: http://gp.by
© Правда Гомель