З 12 па 18 кастрычніка ў раёне праходзіў традыцыйны флешмоб Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, прымеркаваны да Дня маці. Да акцыі “Павіншуем маму разам!” далучыліся многія арганізацыі і прадпрыемствы. У іх ліку – калектывы раённага дома культуры, філіяла “Брагінскі” ААТ “Палессебуд”, Малажынскага і Малейкаўскага дзіцячых садоў, дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.п. Брагіна, гімназіі і інш.
Кожны жадаючы мог звярнуцца ў пярвічную прафарганізацыю па месцы працы ці вучобы і запоўніць прыгожую паштоўку.
– Дзень маці – гэта выдатная нагода яшчэ раз сказаць усім мамам самыя шчырыя словы, падзякаваць за падтрымку і клопат. А святочная паштоўка з кранальнымі пажаданнямі – добры напамінак пра любоў і павагу ад дзяцей, – адзначыў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Раман ЦЕСЛЯНОК.
Рэспубліканская акцыя “Павіншуем маму разам!” праводзіцца ў нашай краіне з 2015 года.