Выбары: галасаванне пачалося

Грамадства

Vibory-1

Асноўны дзень выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы – 23 сакавіка. Але выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў аўторак – для датэрміновага галасавання. І, трэба адзначыць, працэс набраў абароты даволі хутка.

“Я аддала голас за таго, каму давяраю і хто не дае пустых абяцанняў, з’яўляецца чалавекам слова і справы, – падзялілася думкамі начальнік кантрольна-рэвізійнага сектара райспажыўтаварыства Алена Судас – брагінчанка, якая першай апусціла ў урну для галасавання запоўнены бюлетэнь. – 23 сакавіка я буду на працы, паколькі райспажыўтаварыства арганізуе ў гэты дзень выязны гандаль. Таму, каб са спакойнай душой далей займацца сваімі справамі, вырашыла выканаць свой грамадзянкі абавязак датэрмінова”.

“На выбары я хаджу заўсёды, бо ў нашага пакалення выхавана пачуццё павагі і любові да Радзімы, пачуццё адказнасці, – адзначыла дырэктар Брагінскай дзіцячай школы мастацтваў Іна Ігнацьева, якая таксама прыйшла на ўчастак, каб прагаласаваць датэрмінова. – Тое, што кожны з нас па крупінках стварае гісторыю свайго раёна і нават краіны, – для мяне не проста словы. І ў дадзенай сітуацыі нельга заставацца абыякавым. Трэба быць актыўным удзельнікам грамадскага жыцця, а не проста назіральнікам. Спадзяюся, што кандыдаты ў дэпутаты, за якіх мы аддаём свае галасы, сапраўды будуць жыць інтарэсамі людзей і выконваць свае абавязкі добрасумленна.

Чаму наведала выбарчы ўчасткак менавіта 18 сакавіка? Ніколі не ведаеш, што можа здарыцца заўтра, парушыць планы. А так буду ўпэўнена, што мой голас таксама ўлічаць”.

Vibory-11

“Я прыйшоў зрабіць свой выбар, паколькі займаю актыўную грамадзянскую пазіцыю і гэта мой абавязак, – гаворыць загадчык сектара аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Раман Цеслянок. – Прагаласаваў датэрмінова, бо ў нядзелю буду заняты. З кандыдатам у дэпутаты ў раённы Савет па сваёй акрузе, як і з кандыдатам у абласны Савет, сустракаўся асабіста. Ведаю, што гэтыя людзі – прафесіяналы ў сваёй дзейнасці, якія змогуць на высокім узроўні вырашаць усе задачы, пастаўленыя перад імі выбаршчыкамі”.

Vibory-2

Усе, хто прыйшоў на выбарчы ўчастак датэрмінова, былі адзіныя ў сваіх выказваннях: выбары – важны палітычны працэс, і прапускаць яго не варта.

Vibory-3