Паважаныя жыхары Брагіншчыны!
Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з Днём сям’і!
Моцная сям’я – гэта аснова дзяржавы, сувязное звяно паміж рознымі пакаленнямі, захавальніца духоўных, нацыянальных і культурных традыцый. Менавіта ў сям’і фарміруецца чалавек, выхоўваецца патрыятызм, вернасць звычаям і духоўна-культурнай спадчыне свайго народа, працавітасць, павага да старэйшых, гатоўнасць прыйсці на дапамогу бліжняму. Таму ў нашай краіне рэалізуецца шэраг дзяржаўных праграм, якія садзейнічаюць сямейнаму дабрабыту беларускіх грамадзян, сфарміравана сістэма прававых гарантый і сацыяльных ільгот сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.
Мы шчыра дзякуем тым сем’ям, дзе ўзаемаадносіны бацькоў з’яўляюцца прыкладам душэўнай цеплыні, павагі і любові адзін да аднаго.
Жадаем усім моцнага здароўя, міру, дабра і сямейнага шчасця. Няхай у вашых дамах пануюць утульнасць, узаемаразуменне, спакой і дабрабыт.
Аляксандр КОХАН,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў