У Просмычах завяршылася добраўпарадкаванне помніка землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны

80 гадоў вызвалення Беларусі Галоўнае Грамадства

Дзень Перамогі – значная падзея ў жыцці кожнага беларуса. Ён авеяны як радасцю доўгачаканай свабоды, так і горыччу страт. Гэта вечная крыніца болю, гонару і славы нашага народа. Подзвігі тых, хто загінуў у баях, смутак па мільёнах бязвінных ахвяр, трагедыя акупацыі – усё застаецца ў памяці і свядомасці людзей.

Каля помніка ў Просмычах.

Урачыстыя мерапрыемствы ў гонар 75-годдзя Вялікай Перамогі прайшлі ва ўсіх куточках нашага раёна. Не стаў выключэннем і Чамярыскі сельсавет: у населеных пунктах адбыліся мітынгі, жыхары вёсак і прадстаўнікі арганізацый усклалі вянкі і кветкі да помнікаў. Вучні мясцовых устаноў адукацыі зрабілі, дарэчы, вянкі самастойна.

Стала знамянальнай юбілейная дата і для жыхароў вёскі Просмычы, дзе завяршылася добраўпарадкаванне помніка землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У новым абліччы ён паўстаў дзякуючы агульным намаганням старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Калясана, дырэктара ААТ “Чамярыскі” Адама Царанка, бібліятэкара Просмыцкай сельскай бібліятэкі-клуба Валянціны Малочкі, настаўніка працоўнага навучання Чамярыскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Сяргея Пішчука. На дапамогу прыйшлі таксама мясцовыя жыхары Аляксандр Семеняка, Аляксандр Чыгункоў, Валянціна Малочка, Леанід Малочка і Мікалай Малочка.

Свята сустрэлі з добрым настроем, пачуццём радасці і задавальнення ад вынікаў агульнай працы.

Аксана ПЕЎНЯВЕЦ,

в.а. старшыні Чамярыскага сельскага выканаўчага камітэта