Райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі прыняў удзел у акцыі “Збяром партфель першакласніку”

Грамадства

Напярэдадні новага навучальнага года школьны ранец ад Брагінскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі атрымаў Раман Манжос.

Дабрачынная акцыя “Збяром партфель першакласніку” пачалася 1 жніўня і ў ліку першых, хто далучыўся да яе – райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. З надыходзячым Днём ведаў будучага першакласніка павіншавала лідар прафсаюзнага руху Валянціна Яшчанка, пажадала хлопчыку поспехаў у вучобе, творчых дасягненняў і ўручыла рукзак з наборам канцылярскіх прыналежнасцяў.

Роман з цікавасцю пазнаёміўся з “начынкай” партфеля. Тут ёсць і сшыткі, і алоўкі, і фарбы, і пластылін. Бацькі тым часам паклапаціліся аб адзенні і абутку для сына, які пойдзе ў першы клас, і той з гонарам заявіў, што да школы гатовы. Дырэчы, Рома, выхоўваецца ў мнагадзетнай сям’і. Старэйшыя брат і сястра ўжо школьнікі.

Нагадаем, што акцыя праводзіцца штогод напярэдадні навучальнага года і накіравана на падтрымку сем’яў, якім патрэбна матэрыяльная дапамога. У брагінчан яшчэ ёсць час, каб унесці свой уклад у добрую справу. Міласэрнасць не ведае межаў, а ўсмешкі дзяцей, іх шчаслівыя вочы – гэта лепшае, што можа радаваць дарослых.