Больш за 70 працэнтаў траў другім укосам убрана ў Беларусі

Сельская гаспадарка

Беларускія аграрыі ўбралі 70 працэнтаў траў другім укосам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўныя даныя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 30 ліпеня, у гаспадарках краіны травы другога ўкосу скошаны на плошчы 567,4 тыс. га, што складае 72,4 працэнта запланаванага. Пры гэтым аграрыі Мінскай і Гомельскай абласцей выканалі заданне ўжо крыху больш як на 90 працэнтаў, блізкія да гэтай лічбы і брэсцкія аграрыі (89,7 працэнта).

У гаспадарках Гродзенскай і Магілёўскай абласцей травы другім укосам убраны на 58,5 працэнта і 50,2 працэнта плошчаў адпаведна. У Віцебскай вобласці заданне выканана на 44,2 працэнта.

Паводле даных Мінсельгасхарча, з запланаваных 9168 тыс. т на сёння нарыхтавана 3044 тыс. т кармавых адзінак (крыху больш за 33 працэнты). На адну ўмоўную галаву жывёлы закладзена 9,74 ц кармавых адзінак.

Беларускія аграрыі нарыхтавалі больш за 9355 тыс. т сенажу (72 працэнты плана), звыш 658 тыс. т сена (69,4 працэнта), 344,5 тыс. т сіласу (1,9 працэнта).

БелТА