Беларусбанк папярэджвае аб новай схеме махлярства ў інтэрнэце

Грамадства Тэрыторыя закона

Зламыснік пад выглядам пакупніка звязваецца з ахвярай — прадаўцом якога-небудзь тавару ў інтэрнэце. Як правіла, выбірае аб’явы, размешчаныя на бясплатных сайтах. Пад маркай унясення закладу просіць прадаўца перадаць рэквізіты карты або, напрыклад, смс-код.

Зламыснік можа таксама прадаставіць спасылку на несапраўдны сайт банка, падобны на афіцыйны, з аналагічным адрасам. Пасля гэтага ён атрымлівае доступ да інтэрнэт-банкінгу прадаўца і здымае грошы з рахункаў.

Беларусбанк просіць грамадзян быць уважлівымі, а ўсіх, хто сутыкнуўся з падобнай сітуацыяй, звярнуцца ў праваахоўныя органы.

БелТА