Напярэдадні 3 ліпеня ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць на тэрыторыі Брагінскага раёна, уручаны юбілейныя медалі “75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.
Да ветэранаў, каб падзякаваць ім за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў гады ліхалецця, і аптымізм, які многія з іх захоўваюць і сёння, з’яўляючыся прыкладам для падрастаючага пакалення, завіталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Калясан, намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Яшчук, старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Любоў Дзяркач. Яны таксама перадалі паважаным людзям віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь ад кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, абласнога і раённага выканкамаў.