Юбілей з дня нараджэння ветэран Вялікай Айчыннай вайны адзначыла ў сераду, 11 верасня.
У рады Савецкай арміі Таццяна Дармідонаўна была прызвана 23 лістапада 1943 года. Служыць давялося ў палявым перасоўчым шпіталі №154, разам з якім дайшла да Германіі. Прымала ўдзел у вызваленні Калінкавіцкага раёна і Варшавы, ва ўзяцці Кёнігсберга і Берліна. Аб гэтым сведчаць і баявыя ўзнагароды жанчыны, якімі яна па праву ганарыцца.
Пасля вайны Таццяна Дармідонаўна некаторы час працавала паляводам у калгасе “XVIII партз’езд”. А з 1966 года да 2002-га яна – прыбіральшчыца ў Крыўчанскім сельскім клубе. Дарэчы, агульны працоўны стаж жанчыны складае 56 гадоў.
Сёння Таццяна Дармідонаўна – член савета пярвічнай арганізацыі ветэранаў Малажынскага сельскага Савета. Яна актыўна ўдзельчае ў патрыятычным выхавані моладзі і часта з’яўляецца ганаровым госцем на разнастайных раённых мерапрыемствах. Нягледзячы на ўсе перажытыя цяжкасці і страты, ветэран вайны захоўвае бадзёрасць духу. Гэта той чалавек, на якога можна і трэба раўняцца падрастаючаму пакаленню.
Паважаная Таццяна Дармідонаўна! Вы дастойна прайшлі праз усе выпрабаванні, наканаваныя лёсам. І сёння Ваш жыццёвы шлях па праву служыць прыкладам для моладзі. Віншуем Вас з юбілеем, жадаем моцнага здароўя, дабрабыту і ўсяго самага добрага!
Любоў ДЗЯРКАЧ,
старшыня Брагінскай раённай арганізацыі
Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў