Урадам прынята рашэнне аб пераносе рабочых дзён у 2019 годзе. Канкрэтныя даты зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2018 года №906. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
У адпаведнасці з пастановай, рабочыя дні ў 2019 годзе пераносяцца з панядзелка 6 мая на суботу 4 мая і з серады 8 мая на суботу 11 мая (такім чынам, беларусы будуць адпачываць пяць дзён запар — 5, 6, 7, 8, 9 мая, а 10 і 11 мая — рабочыя дні).
Акрамя таго, прадугледжаны перанос рабочых дзён з пятніцы 8 лістапада на суботу 16 лістапада. Пры гэтым днямі адпачынку будуць 7 (Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі), 8, 9, 10 лістапада.
Разам з тым арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) прадастаўляецца права самастойна ўстанаўліваць іншы парадак пераносу.