Акружная выбарчая камісія Хойніцкай выбарчай акругі №47 падвяла вынікі выбараў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання 23 верасня 2012 года:
– агульная колькасць выбаршчыкаў – 59 415;
–усяго прыняло ўдзел у галасаванні – 54 529.
ГУЦ Яўген Міхайлавіч – нара-дзіўся 1 чэрвеня 1985 года, начальнік аддзела эканомікі камунальнага жыллёвага ўнітарнага прадпрыемства “Хойніцкі камунальнік”, жыве ў Хойніках, беспартыйны. Колькасць галасоў ЗА: 7717 – 14,15%.
СЯМАШКА Сяргей Уладзіміравіч – нарадзіўся 30 красавіка 1981 года, ахоўнік установы адукацыі “Гомельскі цэнтр юных маракоў і рачнікоў”, жыве ў Гомелі, член ліберальна-дэмакратычнай партыі. Колькасць галасоў ЗА: 2599 – 4, 77%.
ЧЭКАН Святлана Уладзіславаўна – нарадзілася 15 мая 1966 года, старшыня Брагінскага раённага спажывецкага таварыства, жыве ў Хойніках, беспартыйная. Колькасць галасоў ЗА: 38 416 – 70,45%.
Пададзена галасоў супраць усіх кандыдатаў – 4956; колькасць бюлетэняў, прызнаных несапраўднымі – 841.
Дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Хойніцкай выбарчай акрузе №47 выбрана Святлана Уладзіславаўна Чэкан.
Людміла КУЛАКОЎСКАЯ,
старшыня камісіі