Пасля шчырай працы і боршч смачнейшы

Сельская гаспадарка

Харчаванне механізатараў у чэрвені абышлося КСУП “Чамярыскі” у 50 млн рублёў.


Калі больш дакладна – гаспадарка заплаціла камбінату грамадскага харчавання за месяц 49 млн 437 тысяч рублёў. Заказваюць гарачыя абеды для ўдзельнікаў пасяўной і ўборачнай кампаній у кафэ “Брагінка з красавіка, як толькі тэхніка выйшла ў поле. Якасцю прыгатаванай ежы і кіраўніцтва, і механізатары задаволены.  Неабходна адзначыць і яшчэ адну акалічнасць:  кормяць хлебаробаў бясплатна. Кожны дзень у палявых умовах сілкуюцца прыкладна 50 чалавек. На сытны страўнік і працуецца лепш.


Як паведаміў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Балобан, аб якасным і каларыйным харчаванні камбайнераў, іх памочнікаў, вадзіцеляў, машыністаў зернетакоў, паляводаў, якія задзейнічаны на ўборцы і перапрацоўцы збожжа, паклапаціліся ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах. У КСУП “Пераможнік” вылічваюць за абеды і вячэру па 5% ад заробку, у астатніх гаспадарках – ад 15% (КСУП імя Жукава) да 25%. КСУП “Брагінка”, дарэчы, рыхтуе стравы для сваіх людзей ва ўласнай сталовай, як і КСУП імя Жукава. КСУП “Саўгас “Камарынскі” карыстаецца паслугамі кафэ “Днепр” у Камарыне, а асноўчая частка гаспадарак атрымлівае комплексныя абеды ў кафэ “Брагінка”.


Ніна СІНІЛАВА