Так ужо склалася, што некалькі гадоў запар раней за іншых уборку зерневых завяршае ААТ “Пераможнік”. Сёлетні не стаў выключэннем. Камбайны пакінулі палі яшчэ ў суботу, 12 жніўня. Як сведчаць аператыўныя даныя, валавы намалот складае тут 4047 тон, сярэдняя ўраджайнасць – 24,9 цэнтнера з гектара.
Аб тым, як арганізавана тут работа на хлебнай ніве, расказвалася ў адным з рэпартажаў. І хаця па тэмпах жніва можна было здагадацца, што да фінішу зернеўборачныя экіпажы сельгаспрадпрыемства прыйдуць першымі, вопытныя камбайнеры не спяшаліся гаварыць аб гэтым услых і былі асцярожнымі з прагнозамі.
Прызнаныя лідары ў гаспадарцы – старшы камбайнер Сяргей Сідарок і камбайнер Аляксандр Бухавец, якія разам убіраюць збожжавыя не адзін сезон. Яны намалацілі 1106 тон зерня і ўбралі 416 гектараў. Павіншаваць іх прыехаў старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан, які з цеплынёй адносіцца да людзей гэтай гаспадаркі, шчырых, самаадданых, працалюбівых.
На 13 жніўня сто працэнтаў плошчаў убралі экіпажы ААТ “Брагінка”. Дарэчы, сёлета хлебаробы сельгаспрадпрыемства вырасцілі нядрэнны ўраджай зерневых. Валавы намалот складае 3134 тоны (у мінулым годзе – 2719 тон).
Падрыхтавала Ніна СІНІЛАВА