Жніво называе лепшых: лідары на ўборцы зерневых і зернебабовых (на 21 ліпеня)

Сельская гаспадарка

kolosok

Андрэй Пятровіч ГУЗ – старшы камбайнер, Руслан Рыгоравіч ЧАРНЯНОК – камбайнер ААТ “Малажынскі”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1105 тон, убраўшы 441 гектар;

Мікалай Аляксандравіч ДЗЕГЦЯРЭНКА – старшы камбайнер, Мікалай Ціханавіч ДЗЕГЦЯРЭКА – камбайнер ААТ “Брагінскі”, якія на камбайне “Лексіён-580”намалацілі 636 тон, убраўшы 254 гектары;

Сяргей Іванавіч ЖУРАЎ – старшы камбайнер, Сяргей Уладзіміравіч РЭБКА – камбайнер ААТ “Брагінскі”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 572 тоны, убраўшы 229 гектараў.

Сярод маладзёжных экіпажаў

Аляксандр Сяргеевіч МІШЧАНКА – старшы камбайнер ААТ “Камарынскі”, які на камбайне КЗС-1218 намалаціў 569 тон, убраўшы 166 гектараў;

Раман Аляксандравіч ФІЛІПЕНКА – старшы камбайнер, Ягор Аляксандравіч ФІЛІПЕНКА – камбайнер ААТ “Малажынскі”, якія на камбайне КЗС-10К намалацілі 405 тон, убраўшы 153 гектары;

Дзяніс Мікалаевіч ШКУРКО – старшы камбайнер, Генадзь Мікалаевіч ШКУРКО – камбайнер ААТ “Імя Жукава”, якія на камбайне КЗС-10К намалацілі 345 тон, убраўшы 120 гектараў.

НА АДВОЗЦЫ ЗЕРНЯ:

Аляксандр Міхайлавіч СМАЛЬЦАР – вадзіцель ААТ “Імя Жукава”, які аўтамашынай МАЗ-555 перавёз 1002 тоны;

Генадзь Валянцінавіч ШКУРКО – вадзіцель ААТ “Імя Жукава”, які аўтамашынай МАЗ-555 перавёз 971 тону;

Валянцін Яўгенавіч БЕЛЬЧАНКА – вадзіцель ААТ “Камарынскі”, які аўтамашынай МАЗ-555 перавёз 933 тоны.

Сярод маладых вадзіцеляў:

Віктар Уладзіміравіч САПОНЕНКА – вадзіцель ААТ “Малажынскі”, які аўтамашынай МАЗ-555 перавёз 451 тону;

Вадзім Аляксандравіч МАЛЫ – вадзіцель ААТ “Малажынскі”, які аўтамашынай МАЗ-555 перавёз 436 тон;

Максім Віктаравіч СКІДАН – вадзіцель ААТ “Брагінскі”, які аўтамашынай МАЗ-555 перавёз 410 тон.

НА  СУШЫЛЬНЫХ  АГРЭГАТАХ:

Аляксандр Леанідавіч БУЙНЕВІЧ, Аляксандр Аляксандравіч ФЕДАРЭНКА, Уладзімір Уладзіміравіч ЗАЯЦ – аператары сушыльнай устаноўкі КЗС В-30 ААТ “Брагінскі”, якія перапрацавалі 2284 тоны зерня.

ЛЕПШАЕ

СЕЛЬГАСПРАДПРЫЕМСТВА

ПА  ЎРАДЖАЙНАСЦІ
(з улікам бальнасці зямель)

ААТ “Камарынскі” (дырэктар – Рыгор Мікалаевіч АНАПРЭЕНКА, старшыня прафкама – Аляксандр Аляксеевіч ПЕТРУНЕНКА). Тут убрана 24% зерневых, сярэдняя ўраджайнасць – 32,9 цнт/га.

Райкам прафсаюза работнікаў АПК

Жадаем далейшых працоўных поспехаў!