У спаборніцтвах прынялі ўдзел навучэнцы дзевяці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Дырэктар Камарынскага ФСЦДіМ Мікалай Шубянок адзначыў, што сярод дзяўчат лепшай стала каманда Малейкаўскай СШ, на другім месцы – вучаніцы гімназіі г.п. Брагіна, на трэцім – Малажынскай СШ.
Сярод юнакоў перамогу святкавалі гімназісты, за імі размясцілася каманда Малейкаўскай СШ, тройку прызёраў замкнула Мікуліцкая СШ.
Па выніках аналагічных абласных спаборніцтваў брагінчане засталіся без медалёў. Першынство праходзіла з 11 па 13 снежня ў трох гарадах – Гомелі, Чачэрску і Петрыкаве. У трэцяй групе нашы спартсмены занялі пятае (дзяўчаты) і сёмае (юнакі) месцы.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Youtube.