Днём – да +3°C, уначы – да -2°C. Сіноптыкі расказалі, якое надвор’е чакаць сёння ў Брагіне

Важнае Грамадства

Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сёння днём надвор’е ў Брагіне будзе воблачнае, без ападкаў. Тэмпература паветра павысіцца да +3°C, вецер заходні, паўночна-заходні, 7 м/с. Уначы слупок тэрмометра апусціцца да -2°C, надвор’е будзе ў асноўным воблачнае, месцамі з праясненнем, без ападкаў, вецер заходні, 6 м/с.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.