У Брагіне прайшоў мітынг-рэквіем у памяць пра вязняў канцлагераў

Галоўнае Грамадства

Каля помніка ахвярам фашызму ў райцэнтры прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны Міжнароднаму дню вызвалення вязняў канцэнтрацыйных лагераў. Менавіта ў гэты дзень у 1945 годзе вязні Бухенвальда на чале з інтэрнацыянальным палітычным цэнтрам паднялі ўзброенае паўстанне, у выніку якога захапілі лагер і ўтрымлівалі яго да прыходу саюзных войскаў.

Мітынг у Брагіне сабраў моладзь, юных міратворцаў, членаў БРСМ. У ім прынялі ўдзел і  старшыня раённага Савета дэпутатаў Іна Міхаленка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Цалуйка, старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Любоў Дзяркач, а таксама юныя міратворцы і члены БРСМ.

Удзельнікі ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінулых і ўсклалі кветкі да помніка.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.