Амаль усе ўстановы адукацыі і культуры раёна прадставілі тут сваіх галоўных герояў свята. Паглядзець на яскравае шэсце, а затым – на тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам казачных персанажаў, прыйшлі як дзеці, так і дарослыя, бо калі яшчэ давядзецца пабачыць столькі Дзедаў Марозаў і Снягурачак разам.