Традыцыйны міжнародны лёгкаатлетычны прабег «Брагінская дзясятка» адбудзецца ў райцэнтры 26 красавіка

Галоўнае Грамадства Спорт

Прабег прысвечаны памяці ахвяр чарнобыльскай катастрофы. Ён аб’ядноўвае спартсменаў з розных краін.

За сваю 20-гадовую гісторыю прабег ператварыўся з лакальнага спаборніцтва ў маштабнае мерапрыемства, якое збірае ўдзельнікаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Германіі, Грузіі, Казахстана і іншых краін. У розныя гады на брагінскую зямлю прыязджалі вядомыя беларускія лёгкаатлеты, члены нацыянальнай зборнай. У тым ліку Ілля Карнавухаў, Сяргей Краўчэня, Вольга Немагай, для якіх прабег стаў выдатнай магчымасцю праверыць свае сілы і падтрымаць важную ініцыятыву.

Унікальнасць «Брагінскай дзясяткі» ў яе даступнасці для ўсіх жадаючых, незалежна ад узросту і ўзроўню падрыхтоўкі. У праграме прадугледжаны дыстанцыі для самых маленькіх (60 метраў – для выхаванцаў дзіцячых садкоў) і для вопытных бегуноў (10 км – для розных узроставых катэгорый, пачынаючы з 14 гадоў). Таксама будуць забегі на 1 км (дзяўчынкі да 12 гадоў) і 2 км (хлопчыкі да 12 гадоў).

Што чакае ўдзельнікаў і гледачоў сёлета?

  • 10.30 – мітынг, прысвечаны трагічнай даце – 39-й гадавіне з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС, каля помніка Васілю Ігнаценку;
  • 11.00 – урачыстае адкрыццё мерапрыемства (пасля забегу дашкольнікаў);
  • 11.30 – агульны старт на плошчы Леніна (для гледачоў будзе арганізавана спецыяльная зона з відам на старт і фініш).

– Пераможцы і прызёры ў кожнай узроставай групе, як і раней, будуць узнагароджаны грашовымі прызамі, медалямі і дыпломамі, – падкрэсліў дырэктар ДЮСШ Брагінскага раёна Уладзімір Корхаў. – У гэты дзень без увагі не застанецца ні адзін удзельнік – усе, хто фінішыруюць, атрымаюць памятныя медалі.

Важна:

Удзельнікі прабегу ва ўзросце ад 18 да 69 гадоў павінны папярэдне аплаціць стартавы ўзнос – 20 рублёў (для дыстанцыі 10 км). Зрабіць гэта можна да 25 красавіка праз грамадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі»: BY35 MMBN 3015 0000 0101 0119 7344 у ААТ «Банк Дабрабыт», БІК MMBNBY22, УНП 100141126. Або 26 красавіка праз установу «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Брагінскага раёна» BY90 AKBB 3642 9000 0306 0300 0000 ААТ «АСБ Беларусбанк», БІК АКВВВY2Х, УНП 400487091.

Заяўкі на ўдзел у лёгкаатлетычным прабегу накіроўваюцца ў электроннай форме на сайт ГА «БФЛА» – runin.by па 25 красавіка па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Кірава, 46 (корп. 6), каб. 708, тэл: +375293076829, e-mail: runin.by@bfla.eu.

У дзень забегу прыём заявак заканчваецца за 10 хвілін да старту.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў будзе праходзіць з 8.30 да 11.20 на плошчы Леніна ў Брагіне. У выпадку неспрыяльных умоў надвор’я – у Брагінскім РДК (пл. Леніна).

«Брагінская дзясятка» аб’ядноўвае людзей розных узростаў і нацыянальнасцей. Яна стала сімвалам мужнасці, памяці і імкнення да здаровай будучыні. Запрашаем усіх жадаючых далучыцца. Чакаем вас на старце!

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.