На варце закона: у Брагіне адсвяткавалі Дзень міліцыі

Галоўнае Грамадства

У Брагінскім РДК урачыста адзначылі Дзень міліцыі, ушаноўваючы тых, хто штодня стаіць на варце закона і забяспечвае бяспеку жыхароў.

На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Іна Міхаленка, начальнік раённага аддзела СК Ігар Старасценка, начальнік Брагінскага РАНС Віктар Цімонін і пракурор Брагінскага раёна Аляксей Мельнікаў. А таксама настаяцель храма Мікалая Цудатворцы, протаіерэй Уладзімір Зелянкоўскі, старшыня Брагінскай пярвічнай ветэранскай арганізацыі РАУС Сяргей Музычэнка.

Начальнік Брагінскага РАУС Яўген Андрухаў уручыў падзякі супрацоўнікам, якія вызначыліся.

– Сёння мы выказваем удзячнасць усім, хто верны абавязку і прысязе, хто з гонарам выконвае свой прафесійны абавязак, – адзначыў Яўген Андрухаў, падкрэсліўшы важнасць працы міліцыі для грамадства.

Кранальным момантам стала выступленне дзяцей супрацоўнікаў МУС, а святочны настрой гасцям працягвалі дарыць артысты Брагінскага РДК.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.