Паважаныя жыхары Брагінышчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Асноўны Закон нашай краіны аб’яднаў багаты гістарычны попыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацаваў прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства, выразна вызначыў прыярытэты нацыянальнага развіцця.
Ён служыць надзейным арыенцірам дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на стварэнне эфектыўнай эканомікі, забяспячэнне сацыяльнай абароны і дабрабыту насельніцтва, беражлівыя адносіны да традыцый і каштоўнасцей беларускага народа.
Жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні, міру і згоды ў кожным доме. Са святам!
Сяргей КАРПЕНКА,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Іна МІХАЛЕНКА,
старшыня раённага Савета дэпутатаў