Ужо заўтра, 1 сакавіка, у раёне яркімі фарбамі, вясёлымі гуляннямі і духмянымі блінамі адсвяткуюць Масленіцу, з якой мы традыцыйна звязваем развітанне з зімой і сустрэчу доўгачаканай вясны. Гэты тыдзень стаў сапраўднай урачыстасцю для ўсіх, хто засумаваў па цяпле і сонцы, асабліва – для самых маленькіх жыхароў.
Падрыхтоўку да Масленіцы ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці г.п. Брагіна пачалі зага-ддзя. Педагогі разам з выхаванцамі зрабілі яркія масленічныя ля-лькі, развучылі вясёлыя песні і адрэпетыравалі карагоды, паклапаціліся аб маляўнічым афармленні памяшканняў. Масле-ніца – гэта не проста свята, а магчымасць далучыць дзяцей да народных традыцый, расказаць ім пра змену пор года, пра важнасць сяброўства і ўзаемадапамогі.
Асаблівая ўвага, вядома ж, гастранамічнаму баку, бо абавязковы атрыбут Масленіцы – бліны.
– Дзеці вельмі любяць гэты ласунак, асабліва з мёдам ці джэмам. Гатуем мы іх па асаблівым, правераным часам рэцэпце, таму яны заўсёды атрымліваюцца смачнымі, румянымі і апетытнымі, – гаворыць повар Алеся Семяняка.
На працягу масленічнага тыдня ў цэнтры праводзіліся тэматычныя мерапрыемствы. Дзеці ўдзельнічалі ў вясёлых гульнях і конкурсах, вадзілі карагоды вакол яркай лялькі Масленіцы, расказвалі вершы і выконвалі песні пра вясну. Выхавальнікі стварылі атмасферу народнага гуляння, каб усе адчулі яго хараство. А сёння дзяцей і дарослых ва ўстанове чакалі румяныя бліны і духмяны чай. Народныя традыцыі жывуць, а любоў да сваёй культуры перадавацца ад пакалення да пакалення.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Youtube.