Дарагія землякі, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню іншым людзям! Шчыра віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў сацыяльнай абароны!
Ваша прафесія патрабуе асаблівага душэўнага складу, чуласці і дабрыні, такту і суперажывання. Усе вы працуеце дзеля таго, каб максімальна падтрымаць любога чалавека, які трапіў у цяжкае жыццёвае становішча, прыйсці яму на дапамогу.
Ва ўмовах развіцця сацыяльнай сферы адкрываюцца сучасныя ўстановы, укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі, рэалізуюцца творчыя праекты і праграмы, але застаецца нязменным галоўны арыенцір – клопат пра людзей, паляпшэнне якасці іх жыцця.
Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, добрага настрою, далейшых поспехаў у вырашэнні пастаўленых задач, сямейнага цяпла і ўвагі блізкіх. Няхай вашы сэрцы заўсёды будуць шчодрымі на дабрыню, любоў і міласэрнасць.
Сяргей КАРПЕНКА,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Іна МІХАЛЕНКА,
старшыня раённага Савета дэпутатаў
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Youtube.