У Брагіне адбылося першынство раёна па баскетболе сярод юнакоў і дзяўчат 2010 г.н. і маладзейшых

Грамадства Спорт

Яно сабрала прадстаўнікоў дзесяці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Па выніках напружанай барацьбы сярод дзяўчат перамогу святкавала каманда Камарынскай СШ. За крок ад залатых медалёў і звання лепшых спыніліся спартсменкі з Чамярыскай СШ, у іх – другое месца. Бронза – у дзяўчат з Вуглоўскай СШ.

У юнакоў гульні выдаліся не менш захапляльныя. Нягледзячы на высокі ўзровень саперніцтва, вырваць перамогу атрымалася гімназіі г.п. Брагіна. Сярэбранага поспеху дасягнулі спартсмены з Чамярыскай СШ, бронзавага – з Камарынскай СШ.

Па агульнакамандных выніках большая сума балаў і першае месца – у каманды Камарынскай СШ, другое – у Чамярыскай СШ, трэцяе – у гімназіі.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.