Пагранічнікі заставы «Асарэвічы» далучыліся да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

Галоўнае Грамадства

Разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Інай Міхаленкай і начальнікам аддзела адукацыі Наталляй Даўжанок яны завіталі ў Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.

Ваеннаслужачыя падарылі хлопчыкам і дзяўчынкам падарункі, а таксама наглядна паказалі, як нясе варту службовы сабака.

Не засталіся без увагі ў гэты дзень і выхаванцы дома сямейнага тыпу. Яны атрымалі з рук пагранічнікаў салодкія пачастункі, а святочную атмасферу сваім выступленнем стварылі Дзед Мароз і Снягурачка.

 

 

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.