На базе Брагінскай школы прайшоў адзіны дзень інфармавання

Грамадства

Правёў яго начальнік аддзела ідэалагічнай работы Гомельскай пагранічнай групы падпалкоўнік Аляксей Смагін. Ён сустрэўся з калектывам Брагінскай сярэдняй школы і гімназіі.

Сярод удзельнікаў былі старшыня раённага Савета дэпутатаў Іна Міхаленка, начальнік аддзела адукацыі Наталля Даўжанок і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брагінскага райвыканкама Святлана Цалуйка.

Размова актуальная – электаральная кампанія. Аляксей Смагін нагадаў прысутным, што датэрмінова яны могуць прагаласаваць з 21 па 25 студзеня  2025 года, а асноўны дзень галасавання – 26 студзеня. Звярнуў увагу на тое, што менавіта настаўнікі выхоўваюць пакаленне, за якім – будучыня Беларусі.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.