На базе Брагінскай школы адбылося першынство раёна па валейболе сярод юнакоў і дзяўчат 2010 г.н. і маладзейшых

Грамадства Спорт

У спаборніцтвах прынялі ўдзел навучэнцы дзевяці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Дырэктар Камарынскага ФСЦДіМ Мікалай Шубянок адзначыў, што сярод дзяўчат лепшай стала каманда Малейкаўскай СШ, на другім месцы – вучаніцы гімназіі г.п. Брагіна, на трэцім – Малажынскай СШ.

Сярод юнакоў перамогу святкавалі гімназісты, за імі размясцілася каманда Малейкаўскай СШ, тройку прызёраў замкнула Мікуліцкая СШ.

Па выніках аналагічных абласных спаборніцтваў брагінчане засталіся без медалёў. Першынство праходзіла з 11 па 13 снежня ў трох гарадах – Гомелі, Чачэрску і Петрыкаве. У трэцяй групе нашы спартсмены занялі пятае (дзяўчаты) і сёмае (юнакі) месцы.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.