У ДЮСШ Брагінскага раёна адбыліся спаборніцтвы па дартсе і стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі

Галоўнае Грамадства Спорт

Спартыўныя змаганні ў гэтых дысцыплінах завяршылі круглагадовую спартакіяду.

Лепшай у стральбе сярод жанчын стала Ірына Канцавая (Камарынская СШ), другі вынік паказала Марыя Кузьменка (Малажынская СШ), трэці – Анастасія Раманюк (Брагінская ЦРБ).

У дартсе на першую прыступку п’едэстала ўзнялася Аліна Шчучэнка (Брагінская СШ), на другім месцы – Наталля Рак (Малейкаўская СШ), на трэцім – Ангеліна Сініла (ДЮСШ).

У мужчын у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі роўных не было Алегу Бабраўнічаму (Брагінская ЦРБ), сярэбраны медаль заваяваў Віталь Цюменцаў (Брагінская СШ), бронзавы – Алег Сукач (Камарынская СШ).

Лепшым у дартсе стаў Віталь Цюменцаў (Брагінская СШ), на другім месцы – Сяргей Фурс (Камарынскі лясгас), на трэцім – Сяргей Сялецкі (Малейкаўская СШ).

Як расказаў старшы інспектар райвыканкама Юрый Крываручка, па выніках круглагадовай спартакіяды перамогу святкавала каманда Брагінскай сярэдняй школы (195 балаў), срэбра – у Камарынскай СШ (191), бронзу заваявалі прадстаўнікі Малейкаўскай СШ (180).

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.