Каманда Камарынскай СШ заняла першае месца ў раённых спаборніцтвах па лёгкаатлетычным мнагабор’і «Шкаліяда»

Грамадства Спорт

У Камарыне сабралі сваіх удзельнікаў раённыя спаборніцтвы па лёгкаатлетычным мнагабор’і «Шкаліяда».

Як расказаў дырэктар Камарынскага ФСЦДіМ Мікалай Шубянок, юнакі і дзяўчаты 2012–2014 г.н. змагаліся ў кіданні мяча з месца, скачках у даўжыню з разбегу, бегу 60, 500 (дзяўчаты) і 800 метраў (юнакі), а таксама ў эстафетым камбінаваным бегу.

Па выніках праграмы ў кіданні мяча з месца пераможцай сярод дзяўчат стала вучаніца Буркоўскай сярэдняй школы Кацярына Козырава. У юнакоў роўных не было Уладзіславу Калашнікаву з Мікуліцкай СШ.

Дыстанцыя 60 метраў: у дзяўчат лепшы вынік паказала вучаніца Вуглоўскай СШ Валерыя Здор, у юнакоў – Уладзіслаў Маліноўскі (Брагінская СШ).

Першае месца сярод дзяўчат у скачках у даўжыню з разбегу заняла Адэлія Крываносава, у юнакоў – Міраслаў Музыка. Абое – з Камарынскай СШ.

Лепшы вынік у бегу на дыстанцыі 500 метраў сярод дзяўчат паказала Юлія Хмелянок (Камарынская СШ), у юнакоў на дыстанцыі 800 метраў пераможцай стаў Леанід Малы (Малажынская СШ).

У пяцібор’і сярод дзяўчат роўных не было Караліне Калядзе (Камарынская СШ), сярод юнакоў – Мікіту Вялікаборцу (Малажынская СШ).

Першае месца ў змешанай эстафеце 2х200 (дзяўчаты) і 2х400 (юнакі) заняла каманда Камарынскай СШ. Яны ж святкавалі перамогу пасля падліку вынікаў каманднага першынства. Другое месца – у вучняў Брагінскай школы, а трэцяе – Малейкаўскай.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.