Паважаныя педагогі Брагіншчыны! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём настаўніка!
У сучасным свеце, калі вядзецца бесперапынная барацьба за свядомасць мас, ваша місія толькі ўзрастае і пашыраецца. Абапіраючыся на традыцыі і духоўныя каштоўнасці народа, вы вызначаеце заўтрашні дзень краіны, ведзяце сваіх вучняў да вяршынь ведаў, выхоўваеце патрыётаў.
Прыміце шчыры дзякуй за педагагічнае майстэрства, веды і інтэлект, імкненне да творчага пошуку, цярпенне і мудрасць, вернасць прызванню. Няхай усведамленне важнасці і неабходнасці вашай справы для развіцця грамадства дадае вам сіл і натхнення.
Моцнага здароўя, аптымізму, шчасця, міру і дабрабыту вам і вашым сем’ям!
Сяргей КАРПЕНКА,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Іна МІХАЛЕНКА,
старшыня раённага Савета дэпутатаў
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Youtube.