Дарагія жанчыны! Сардэчна віншуем вас з Днём маці!
Гэта цудоўнае свята, якое напоўнена самымі шчырымі і пяшчотнымі пачуццямі да тых, чыё найвялікшае прызванне – дарыць новае жыццё, аберагаць і саграваць яго сваёй любоўю і клопатам.
Радасць мацярынства – ні з чым не параўнальнае шчасце, велізарная адказнасць за выхаванне дастойнага чалавека, грамадзяніна і патрыёта.
Менавіта маці бескарысліва аддае нам усе свае сілы, клопат, любоў і пяшчоту. Пра яе мы ўспамінаем у самыя светлыя моманты, да яе звяртаемся за падтрымкай у цяжкія хвіліны свайго жыцця. Па-сапраўднаму шчаслівы той чалавек, якога клапатлівыя матчыны рукі і добрыя словы падтрымліваюць не толькі ў дзяцінстве.
Асаблівыя словы ўдзячнасці – шматдзетным маці, жанчынам, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі развіцця, а таксама тым, хто дорыць пяшчоту, дамашнюю ўтульнасць і цяпло ў прыёмных сем’ях.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, любові і ўдзячных дзяцей! Няхай у вашых дамах і сем’ях заўсёды пануюць згода, дабрабыт і ўтульнасць!
Сяргей КАРПЕНКА,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Іна МІХАЛЕНКА,
старшыня раённага Савета дэпутатаў
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Youtube.