Паважаныя работнікі культуры Брагіншчыны! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
Беларуская культура сёння – гэта важнейшы рухавік сацыяльнага прагрэсу, трывалы падмурак нашай ідэалогіі і маралі. Яна зберагае гістарычную памяць і духоўны код народа, сваімі асаблівымі сродкамі асэнсоўвае і адлюстроўвае жыццё, ствараючы яркі і велічны мастацкі вобраз эпохі, абуджае ў людзях шчырыя патрыятычныя і грамадзянскія пачуцці.
Вялікі дзякуй вам за адданасць справе, плённую працу, папулярызацыю традыцый і сапраўдных жыццёвых каштоўнасцей. Заставайцеся натхнёнымі і крэатыўнымі. Няхай увасабляюцца ў жыццё смелыя праекты, а работа прыносіць толькі задавальненне. Моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту!
Сяргей КАРПЕНКА,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Іна МІХАЛЕНКА,
старшыня раённага Савета дэпутатаў
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Youtube.