У Брагінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла гістарычная гадзіна «Праз смугу стагоддзяў дайшло да нас слова»

Важнае Грамадства

Мерапрыемтсва адбылося ў рамках святкавання Дня беларускага пісьменства.

У даступнай форме дзецям санаторнага дзіцячага сада г.п. Брагін распавялі пра жыццёвы шлях беларускага першадрукара і асветніка Францыска Скарыны, пра яго ўклад у фарміраванне беларускага пісьменства. Бібліятэкар спынілася на гісторыі стварэння першай беларускай друкаванай кнігі «Псалтыр», асаблівасцях падрыхтоўкі і афармлення.

Дзеці таксама наведалі кніжную выставу і атрымалі сувеніры з выявай Францыска Скарыны. А напрыканцы работнікі бібліятэкі прапанавалі хлопчыкам і дзяўчынкам намаляваць кнігу будучыні.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.