Паважаныя работнікі бібліятэк і ветэраны сферы! Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам – Днём бібліятэк!
Сёння дзякуючы шырокаму ўкараненню інфармацыйных тэхналогій бібліятэкі адыгрываюць у грамадстве значную адукацыйную і асветніцкую ролю. Яны даюць магчымасць і жывых зносін з кнігай, і карыстання вялізнымі рэсурсамі Інтэрнэту.
Правадніком, які дапамагае кнізе знайсці дарогу да чытацкага сэрца, а электроннаму рэсурсу ў поўнай меры раскрыць перад чалавекам увесь свой патэнцыял, з’яўляецца бібліятэкар.
Дарагія сябры! У гэты святочны дзень жадаем вам моцнага здароўя і дабрабыту, творчага натхнення, цікавых задум і ідэй, поспехаў у іх ажыццяўленні. Няхай ваша праца заўсёды карыстаецца заслужанай павагай і знаходзіць годны водгук у сэрцах чытачоў!
Сяргей КАРПЕНКА,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Іна МІХАЛЕНКА,
старшыня раённага Савета дэпутатаў
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Youtube.