У бліжэйшую суботу, 17 жніўня, брагінчане скончаць удзел у чэмпіянаце Гомельскай вобласці па футболе сярод мужчынскіх каманд другой лігі. Наш футбольны клуб прадэманстраваў сапраўдную волю да перамогі і значны прагрэс майстэрства.
З першых матчаў стала відаць, што гульцы падыходзяць да кожнага спаборніцтва не толькі з намерам удзельнічаць, але і з жаданнем перамагаць. Гэты настрой не застаўся незаўважаны: сапернікі з буйнейшых гарадоў, такіх як Рэчыца, Жлобін і Светлагорск, прызнаюць, што наш клуб годна вядзе баталіі.
Хоць падчас чэмпіянату каманда сутыкалася з цяжкасцямі і часам прайгравала, розніца ў ліку заставалася адносна невялікай. Гэта сведчанне таго, што нават у моманты паражэння брагінчане не апускалі рукі і працягвалі змагацца да канца. Наша дружына атрымлівае ўрокі ў кожнай гульні, а паражэнні з’яўляюцца стымулам для далейшага росту. Нягледзячы на адсутнасць прафесійных футбалістаў, гульцы ўспрымаюць кожны матч як шанц праявіць сябе і навязаць барацьбу больш моцным сапернікам. На спарынгі яны выходзілі з непахісным жаданнем прадэманстраваць сваю сілу і характар, што прыводзіла не толькі да забітых у вароты саперніка мячоў, але і да павагі з іх боку.
Парадаксальна, але менавіта адсутнасць знакамітых футбалістаў робіць наш раён унікальным у футбольнай сферы. У камандзе няма гульцоў з зорнай кар’ерай, але дзякуючы настойлівасці, працавітасці і падтрымцы балельшчыкаў брагінчане робяць немагчымае магчымым.
Важным момантам у гэтым поспеху стала тое, што актыўнасць праяўляюць маладыя спартсмены. У іх ёсць магчымасць набірацца вопыту на полі. І менавіта моладзь дэманструе неверагодную самааддачу і запал, што робіць кожную гульню дынамічнай і насычанай.
Натхняюць гульцоў на новыя здзяйсненні і мясцовая жыхары. Іх падтрымка рухае каманду наперад.
Кульмінацыяй бягучага чэмпіянату для нашай каманды стане матч з Лоевам. Ён адбудзецца 17 жніўня ў 17.00 на стадыёне ДЮСШ Брагінскага раёна. Пасля фінальнага свістка гледачы атрымаюць магчымасць выказаць сваю падтрымку гульцам не толькі словамі: прыхільнікі футболу змогуць узяць аўтографы, зрабіць фотаздымкі і задаць пытанні. Гэты момант стане не проста развітаннем з сезонам, ўвасабленнем жывой сувязі паміж камандай і яе адданымі фанатамі.
Старшы інспектар райвыканкама Юрый Крываручка адзначае:
– Наш клуб працягне змагацца. Мы заўважаем, што з кожным матчам каманда становіцца больш моцнай і згуртаванай. І я ўпэўнены, што мы зможам дасягнуць яшчэ большых поспехаў, футбол на Брагіншчыне мае будучыню. Давайце разам падтрымаем нашу каманду ў матчы з Лоевам. Чэмпіянат паказаў: маленькі раён можа супрацьстаяць вялікім гарадам!
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Youtube.