Палатачны лагер разгорнецца ў маляўнічым месцы – вёскі Малейкі.
Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца каманды арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна. Склад каманды – да 10 чалавек. Для многіх працоўных калектываў турыстычны злёт з’яўляецца не толькі добрай традыцыяй, але і знакам сяброўства, ён дапамагае згуртавацца, разам ісці да мэты.
У праграму ўваходзяць паласа перашкод, перацягванне каната, пляжны валейбол, арыентаванне на мясцовасці, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, конкурсы мастацкай самадзейнасці і на лепшага рыбака, бівуака (разбіўка і побыт лагера), «Лепшая страва».
Каманды, якія займуць прызавыя месцы ў асобных відах спартыўна-конкурснай праграмы, узнагародзяць дыпломамі, у агульнакамандным першынстве – кубкамі і дыпломамі.
У поўнай меры раскрыць свае таленты і перамагчы ў тым ці іншым змаганні будзе імкнуцца кожны. Далучайцеся і вы!
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Youtube.