Падчас яе валанцёрскія атрады БРСМ традыцыйна арганізоўваюць збор канцылярскіх і спартыўных прыналежнасцей для дзяцей, якім патрэбна падтрымка.
Як расказала галоўны спецыяліст РК ГА «БРСМ» Вольга Раманавец, дапамогу акажуць мнагадзетным, няпоўным і іншым сем’ям, якія адчуваюць цяжкасці пры зборы дзяцей у школу. Валанцёрскі рух «Добрае сэрца» аб’ядноўвае больш за шэсць тысяч юнакоў і дзяўчат па ўсёй Гомельшчыне. З кожным годам колькасць жадаючых прыняць удзел у дабрачынным праекце павялічваецца. Далучайцеся і вы да добрых спраў!
Акцыя працягнецца да 10 верасня. Падарункі для дзяцей можна прынесці ў раённы камітэт БРСМ: г. п. Брагін, вул. Акцябрская, 2, тэл.: 3-89-57.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Youtube.