Адпачынак на беразе ракі, спартыўныя гульні і паходнае жыццё – у Малейках пачаў працу палатачны лагер

Галоўнае Грамадства

Ён сабраў 20 вучняў з Буркоўскай, Мікуліцкай, Чамярыскай і Малейкаўскай сярэдніх школ.

Як расказала начальнік лагера Вікторыя Іваненка, дзяцей на адпачынку чакаюць тэматычныя дні.

– А заўтра ў дзяўчат і хлопчыкаў Дзень бяспекі, які праходзіць пад дэвізам «Гэта дакладна ведае кожны: бяспека – вельмі важна». Для іх мы разам з супрацоўнікамі Брагінскага РАНС арганізуем прафілактычнае мерапрыемства «Бяспечны свет», – адзначае Вікторыя Сяргееўна.

А напрыканцы дня дзяцей чакаюць спаборніцтвы па валейболе і футболе.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.