3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Віншуем!

Главное Общество

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары Брагіншчыны!

Ад шчырага сэрца віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Гэта галоўнае дзяржаўнае свята, у якім зліліся ў адзінае вялікія і святыя падзеі – Вызваленне, Перамога і Незалежнасць.

Мы ганарымся нашай незалежнай краінай і яе багатай спадчынай. Сёння ўсе мы ў адказе за будучыню нашай дзяржавы. Нас аб’ядноўваюць любоў да Радзімы, вернасць традыцыям і шчырае жаданне зрабіць сваю краіну яшчэ мацнейшай і прыгажэйшай.

Дарагія ветэраны! Дзякуем за тое, што вы змаглі выстаяць, вынесці на сваіх плячах увесь цяжар самай страшнай вайны, абаранілі краіну ў часы ваеннага ліхалецця і аднавілі яе ў пасляваенныя гады. Вы, нашы вызваліцелі, падарылі нам самае дарагое, што можа быць у чалавека, – жыццё і свабоду.

Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, дабра, дастатку, міру, веры ў свае сілы, поспехаў у справах і пачынаннях дзеля росквіту нашай незалежнай Беларусі.

Сяргей КАРПЕНКА,

старшыня раённага выканаўчага камітэта

Іна МІХАЛЕНКА,

старшыня раённага Савета дэпутатаў

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.