У рамках акцыі «Падарунак для немаўляці» нованароджанай Ганне Ганчар напярэдадні Дня Незалежнасці падарылі вышыванкі

Главное Общество

У Брагіне прайшла традыцыйная рэспубліканская акцыя «Падарунак для немаўляці»: бацькі дзяцей, якія нарадзіліся незадоўга да свята, атрымліваюць у падарунак сувеніры з нацыянальным прынтам.

Ганне Ганчар яшчэ няма і месяца, але ў дзяўчынкі ўжо поўна абновак. Адна з самых яркіх і прыгожых рэчаў – бодзі з беларускім арнаментам, якое з’явілася ў яго гардэробе дзякуючы акцыі, якую ініцыяваў БРСМ. Падарункі сям’і Дзмітрыя і Алены Ганчар уручылі прадстаўнікі РК ГА «БРСМ» і раённага аддзела загса.

Акцыя «Падарунак для немаўляці»  праходзіць з 2016 года па ўсёй краіне ў рамках рэспубліканскага моладзевага праекта «Беларусь – крыніца натхнення». Асноўная мэта праекта – папулярызацыя цікавасці моладзі да беларускай нацыянальнай культуры і традыцый, пашырэнне культурнага асяроддзя і духоўнай свядомасці моладзі.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.